Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацану сказалі – пацан зрабіў


Менш чым тыдзень таму Аляксандар Лукашэнка горача абураўся тым, што МВФ у якасьці ўмовы даваньня крэдыту выстаўляе палітычнае патрабаваньне – вызваленьне вязьняў. І вось – калі ласка, вызваленая чарговая «порцыя» палітвязьняў, прычым, па-першае, самая вялікая, а па-другое, «з гуманітарных меркаваньняў». У перакладзе з бюракратычнай новамовы на чалавечую – з палітычных. З асобаў, асуджаных фармальна за 19 сьнежня, за кратамі застаюцца чацьвёра – тры былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Зьміцер Вус, Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч і яшчэ Зьміцер Бандарэнка.

Пацану сказалі – пацан зрабіў. Амаль. Але тое, што да кастрычніка на волі могуць апынуцца па меншай меры ўсе фігуранты справы 19-га, зараз выглядае даволі праўдападобным.

Дарэчы, МВФ насамрэч і не абверг крыўду беларускага кіраўніка на палітычныя ўмовы крэдытаваньня. З тлумачэньня фонду вынікала, што яго супрацоўнікі наконт палітыкі – ні сном ні духам, але прынцыповае і канчатковае рашэньне пра крэдыты прымае Рада, якая складаецца з прадстаўнікоў краін -- чальцоў Фонду. А якімі меркаваньнямі ўжо яны кіруюцца – іх і пытайцеся. Рознымі.

Нездарма вызваленьне 11-ці палітзьняволеных адбылося ў акурат у той
Нездарма вызваленьне 11-ці палітзьняволеных адбылося ў акурат у той дзень, калі быў часткова лібэралізаваны валютны рынак.

дзень, калі быў часткова лібэралізаваны валютны рынак. З тлумачэньняў беларускіх урадоўцаў, у прыватнасьці, з тых, якія даваліся МВФ, вынікае, што найбольш за ўсё яны баяліся, што лібэралізацыя валютнага рынку, нават частковая, можа прывесьці да неймавернага першаснага скачка курсу. Потым ён можа і стабілізавацца, але скачок курсу можа пацягнуць скачок цэнаў на іншыя тавары, якія так хутка назад не вяртаюцца.

Можна спрачацца, наколькі мудрым выглядае рашэньне пераскокваць бездань дробнымі крокамі, але страх уладаў перад спэкуляцыйным скачком курсу пры яго вызваленьні – гэта рэальнасьць. І вызваленьне вязьняў менавіта цяпер – адназначны сыгнал валютнаму рынку: была умова, яна выкананая (ну выконваецца), так што грошы могуць і даць, падставаў купляць даляр па любым кошце няма. Заява прадстаўніка НББ пра тое, што Беларусь можа абысьціся і бяз грошай МВФ – такая ж спроба супакоіць рынак.

Так што грозныя заявы пра той жа МВФ, пра «пятую» калёну, пра адмову
Пад гучныя заявы пра «ненахіляльнасьць» беларускай улады адбываюцца пэўныя, дазаваныя і ўзгодненыя саступкі.

ад перамоваў з апазыцыяй, якія прагучалі 9 верасьня, былі адно спробай захаваць твар. Гледзячы па ўсім, пагадненьне з Захадам ужо адбылося і пад гучныя заявы пра «ненахіляльнасьць» беларускай улады адбываюцца пэўныя, дазаваныя і ўзгодненыя саступкі.

Так што сёньняшняе вызваленьне гэта пасланьне і ўласнаму валютнаму рынку, і, зразумела, Захаду. Размовы і перамовы, можа і па змоўчаньні, ідуць зь ім. Чаму за кратамі застаюцца яшчэ некалькі фігурантаў справы 19-га сьнежня? Магчыма таму, што чакаецца нейкі сустрэчны жэст з боку Захаду – ня тое, што ўжо вагон грошай, але хаця б нешта. Магчыма вырашана паглядзець, да чаго прывядзе частковае вяртаньне даляру – калі зусім кепска будзе, дык з вызваленьнем астатніх можна і пасьпяшацца, калі больш-менш нічога – дык яшчэ крыху пацягнуць, зрабіць пару грозных заяваў, што нас ніхто не нахіліць.

Застаецца невядомым лёс тых, хто фармальна быў асуджаны не па справе 19-га сьнежня (З. Дашкевіч і Э. Лобаў), а таксама М.Аўтуховіча, А. Бяляцкага і анархістаў. Паколькі гандаль выключна з Захадам, то за каго Захад будзе змагацца, чыйго вызваленьня патрабаваць, як абавязковую ўмову – тых і вызваляць. Хутчэй за ўсё. А вызваленьне каго будзе праходзіць у якасьці добрага пажаданьня, вялікія шанцы, што ў гэтым будзе адмоўлена.

Ужо цяпер час абмяркоўваць пытаньне – а што далей? Як кажуць, на стале фактычна два варыянты – далейшы ціск, як частка стратэгіі зьмены рэжыму, ці ў той ці іншай форме вяртаньне да стратэгіі дыялёгу і нармалізацыі стасункаў, якая праводзілася да 19 сьнежня 2010 году. Тут ад
Ад залішніх ілюзіяў пазбаўляюць амэрыканскія дыпляматычныя тэлеграмы, апублікаваныя вядомым парталам Wikileaks.

залішніх ілюзіяў пазбаўляюць амэрыканскія дыпляматычныя тэлеграмы, апублікаваныя вядомым парталам Wikileaks. Іх зьмест зусім не адпавядае мітапаэтычнай карціне сьвету, паводле якой ёсьць падступная, прадажная, слабая Эўропа і непахісныя ЗША, якія сьпяць і бачаць, як скінуць Лукашэнку. Не, калі б гэта адбылося, то былі б не супраць, як і эўрапейцы дарэчы, але ў рэчышчы практычнай палітыкі назіралася (і назіраецца зусім іншае) – перамовы, спробы дасягнуць істотных, але абмежаваных мэтаў. І радасьць, калі атрымліваецца дасягнуць хоць нечага. Ёсьць рыторыка з публічных трыбунаў і ёсьць практычная праца.

Дык вось з гэтага пункту гледжаньня абодва варыянты вымалёўваюцца ў тумане. Можна ўзмацніць санкцыі, але ці ёсьць гарантыя, што гэта, як прагназуюць некаторыя беларускія палітыкі, прывядзе ў бліжэйшыя месяцы да кардынальнага выніку. Можна наадварот вярнуцца да таго, што абрынулася 19 сьнежня. Гэта даць глыток паветра Лукашэнку, патрапіць у пэўную залежнасьць ад яго даволі абмежаваных здольнасьці і схільнасьці выконваць свае абавязкі. Але ўсё ж крыху палепшыць становішча ў Беларусі – палітвязьняў ня будзе, напрыклад. Ну і працэс паглынаньня Беларусі ўсходнім суседам можа крыху запаволіцца хаця б. Дарэчы дэпэшы таго ж Wikileaks сьведчаць, што і амэрыканцы да апошняга чыньніку ставяцца зусім не абыякава.

Расповед журналісткі Марыны Рахлей пра настроі ў брусэльскіх калідорах улады, апублікаваны ў «Беларускіх навінах», сьведчыць пра пэўную стратэгічную разгубленасьць. Ня ў тым справа, што ня ведаюць, што рабіць, а ў тым, што ня могуць выбраць, ня могуць узважыць рызыкі.

Таму калі афіцыйны Менск выканае мінімальную умову з вызваленьнем
Калі афіцыйны Менск выканае мінімальную умову з вызваленьнем палітвязьняў, то яму могуць і пайсьці насустрач.

палітвязьняў, то яму могуць і пайсьці насустрач і нават адчыніць скарбонку МВФ. Не таму, што будуць ўпэўненыя, што гэта дасьць вялікі плён. А таму што вельмі няўпэўненыя, што плён дадуць адваротныя крокі.

А наконт прынцыпаў і каштоўнасьцяў, дык прыгадваецца сустрэча з заходнімі дыпляматамі, якія арганізоўвалі круглы стол паміж Лукашэнкам і апазыцыяй у канцы мінулага стагодзьдзя. Падчас прыватнага абмеркаваньня нехта з беларусаў сказаў, што ўладкоўваць трэба не парлямэнцкія выбары, што было мэтай перамоваў, а галоўныя, прэзыдэнцкія. «Дык праводзьце» – адказаў адзін з заходніх дыпляматаў. І ўсё ўсім стала зразумела.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG