Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах чацьвёрты раз забаранілі пікет Рыгора Грыка


Рыгор Грык

Рыгор Грык

Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык атрымаў чарговую адмову з гарвыканкаму ў правядзеньні пікету ў абарону палітвязьняў.

Спадар Грык кажа, што гэта ўжо чацьвёртая забарона, якую ён атрымлівае цягам апошніх трох месяцаў:

«Адказ уяўляе сабой фармальную адпіску. Спасылаюцца на артыкулы Кодэксу аб масавых мерапрыемствах і нават не расшыфроўваюць іх. Таму я напісаў, каб мне нармальна патлумачылі ўсё ж, чаму пікет забараняюць. Я заключыў дамовы з ЖКГ, міліцыяй, хуткай дапамогай, і ўсё роўна адмаўляюць.

З усяго гэтага бачна, што ўлады парушаюць Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека і Канстытуцыю Беларусі, прыкрываючыся нейкімі артыкуламі Кодэксу аб масавых мерапрыемствах.

Але я ўсё ж правеў адзін са сваіх пікетаў супраць беззаконьня, якое дзееца ў нашай краіне. Я правёў яго 25 жніўня ў Кіеве».
XS
SM
MD
LG