Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясплатныя нацыянальныя візы для беларусаў ва ўсе суседнія краіны


Урад Літвы ў сераду прыняў рашэньне аб адмене консульскага збору за нацыянальныя візы для грамадзян Беларусі.

Міністэрства замежных спраў сьцьвярджае, што гэта дасьць магчымасьць беларусам прасьцей падарожнічаць, будзе стымуляваць працэсы дэмакратызацыі ў Рэспубліцы Беларусь і спрыяць умацаваньню грамадзянскай супольнасьці.

МЗС Літвы падрыхтаваў праект дакумэнта аб бясплатных візах для беларусаў яшчэ ў ліпені. Магчымасьць адмяніць збор зьявілася, калі ў мінулым месяцы Сэйм прыняў папраўкі да Закону аб консульскім зборы, што ўрад можа зьнізіць збор за візы або наогул не спаганяць яго ня толькі на падставе парытэту, але і калі гэта неабходна ў мэтах зьнешняй палітыкі ці нацыянальнай бясьпекі.

Гаворка ідзе пра магчымасьць не спаганяць збор за доўгатэрміновыя нацыянальныя візы, званыя візамі катэгорыі D. Яны выдаюцца, калі чалавек мае намер прабыць у краіне больш як тры месяцы на працягу паўгода. З такой візай абмежаваны час можна наведваць і іншыя краіны Шэнгенскай прасторы.

Бясплатныя візы змогуць атрымліваць студэнты, спартоўцы, журналісты, а таксама іншыя легальна працуючыя асобы, але такія візы ня будуць выдавацца, калі людзі маюць намер перасякаць мяжу ў турыстычных ці іншых кароткатэрміновых мэтах. Цяпер віза каштуе 60 эўра (207 літаў).

Раней нацыянальныя візы бясплатнымі для беларусаў зрабілі Польшча і Латвія, адначасова забараніўшы ўезд для тых, хто ўдзельнічаў у фальсыфікацыях выбараў.

Ва Ўкраіну і Расею для беларусаў візы не прадугледжаныя.

Бясплатныя нацыянальныя візы для беларусаў прадстаўляюць таксама Нямеччына і Эстонія.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG