Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Затое старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец прапанаваў зрабіць бясплатны праезд для школьнікаў — ня толькі да сваёй навучальнай установы паводле даведкі, але і па ўсіх іншых кірунках.

У жыцьцё прапанова старшыні аблвыканкаму яшчэ не ўвасобілася. Што да віцебскіх студэнтаў, то ім пакуль пашанцавала менш, чым менскім, для якіх праезд у грамадзкім транспарце ўжо зрабілі бясплатным. Інтэрфакс перадае, што ў аблвыканкаме адказалі катэгарычным "Не!" на пытаньне карэспандэнта наконт магчымасьці ўвядзеньня бясплатнага праезду для студэнтаў пяці віцебскіх ВНУ.

Апошні раз бясплатны праезд для студэнтаў Віцебску быў абвешчаны напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў — у сьнежні 2010 году. Але ўжо 10 лютага гэтую ільготу адмянілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG