Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ ня зробіць ні кроку ў бок Беларусі, пакуль ёсьць палітвязьні


Урмас Паэт

Урмас Паэт

Эстонія занепакоеная парушэньнем правоў чалавека, заціскам дэмакратыі, а таксама праблемамі з рэалізацыяй прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі, заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.

Выступаючы ў Таліне на IV кангрэсе прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія пражываюць у краінах Эўропы і ЗША, ён заявіў, што "палітычных зьняволеных трэба вызваліць і рэабілітаваць".

"Мы асуджаем рэпрэсіі і перасьлед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, палітычныя працэсы супраць апазыцыі і абмежаваньне свабоды прэсы ў Беларусі", - сказаў У. Паэт.

Кіраўнік МЗС перасьцярог Менск, што "Эўрапейскі зьвяз ня зробіць ніводнага кроку ў бок Беларусі ў рамках праграмы "Ўсходняга партнэрства" да таго часу, пакуль у гэтай краіне ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG