Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманы Зьміцер Шурхай


Зьміцер Шухрай
Зьміцер Шухрай
Каардынатар стваранай партыі БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьміцер Шурхай у быў затрыманы міліцыянтамі ў Берасьці на вуліцы Берасьцейскіх дывізій.

Пра гэта паведаміў прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі. Ён дадаў, што цяпер невядома, дзе знаходзіцца Зьміцер.

"Я думаю, што Зьмітра даставяць у Ленінскі РАУС. І мяркую, што, хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з тым, што ў Горках яму прысудзілі 10 сутак. На момант затрыманьня Шурхай знаходзіўся ў свайго сябра — прадпрымальніка Ўладзімера Катрыча ў кіёску на вуліцы Берасьцейскіх дывізій. Цікава, што за 20 хвілін да затрыманьня Зьмітру патэлефанавалі на мабільны тэлефон зь нейкім левым пытаньнем. Быццам бы памыліліся. Але, хутчэй за ўсё, спэцслужбы такім чынам вызначылі яго месцазнаходжаньне з дапамогай адмысловай апаратуры. Атрымалася так, што калі Зьміцер выходзіў з кіёску, яго ўжо чакалі капітан і старэйшы лейтэнант міліцыі. Яны нават не патлумачылі прычынаў затрыманьня, адразу павезьлі ў бок Ленінскага РАУС", – заявіў Чайкоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG