Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Бедка прайграў суд слонімскаму райвыканкаму


Іван Бедка

Іван Бедка

Судзьдзя не задаволіў скаргу дэмакратычнага актывіста на забарону праводзіць пікеты ў абарону палітзьняволеных і супраць зьбядненьня насельніцтва.

Івана Бедка кажа, што судзьдзя падтрымаў пазыцыю юрыста райвыканкаму ў тым, што заяўкі складзены неадпаведна закону. А менавіта: у заяўцы на правядзеньне пікета павінен быць пазначаны дакладны адрас, а ня так як прасіў заяўнік – у месцы вызначаным райвыканкамам.

Бедка кажа: судзьдзя прызнаў, што ён ня можа прымусіць райвыканкам даваць дазволы на пікеты.

Дэмакратычны актывіст Іван Бедка падаў скаргу ў суд на мясцовы райвыканкам за тое, што яму двойчы без тлумачэньня прычынаў адмаўлялі ў пікетах у абарону палітзьняволеных і супраць зьбядненьня насельніцтва.

Бедка лічыць, што райвыканкам, адмаўляючы у пікетах, парушае ягоныя канстытуцыйныя правы.
XS
SM
MD
LG