Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
“Хопіць цярпець! Рост цэнаў, дэвальвацыю, бязьмежжа міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцаньні ўладаў!” – кажуць арганізатары акцыі маўклівага пратэсту.

Яны прапануюць: “Мы зьбіраемся на галоўных вуліцах, бо там нам зьбірацца ніхто не забароніць. Мы проста гуляем на вуліцах свайго гораду! Нават калі вы баіцеся, зьбірайцеся каля вызначанага месца. Забарона гуляць грамадзянам у сваім горадзе раўназначная ўвядзеньню камэнданцкай гадзіны”.

Плян для Менску

21 верасьня ў 19:00 удзельнікі акцыі будуць зьбірацца на праспэкце Незалежнасьці на адрэзку ад гатэлю «Менск» да Кастрычніцкай плошчы (уваход у мэтро) на правым баку праспэкту (бок ГУМу, "Макдоналдзу").

“Калі ўчастак правядзеньня заблякаваны супрацоўнікамі ўнутраных спраў, пераходзім на другі бок вуліцы / праспэкту або абыходзім гэты ўчастак па прылеглых вуліцах і ідзем далей. Калі заблякаваны ўвесь маршрут, то ў 19:30 ідзем усімі магчымымі шляхамі і спосабамі на Кастрычніцкую плошчу. Калі пляц заблякаваны, атачаем плошчу з усіх бакоў. Калі вольная, то ідзем да яе і празь некалькі хвілін разыходзімся. Імкнемся ісьці арганізавана, групамі… Пляскаем, выкрыкваем лёзунгі толькі ў тым выпадку, калі вы гатовыя да затрыманьня і гатовыя актыўна адбіваць навакольных ад "бандытаў у цывільным”, – пішуць арганізатары акцыі.

Плян для абласных цэнтраў

Горад Месца
Горадня вул.Савецкая: на ўчастку ад пл. Леніна і далей да Савецкай пл.
Берасьце праспэкт Машэрава: ад скрыжаваньня з вул.Савецкай і да скрыжаваньня з бульварам Касманаўтаў
Магілёў вул.Леніна: ад Мураўёўскага сквэру да Зорнай плошчы
Віцебск вул.Леніна: ад ратушы да ЗАГСу
Гомель вул.Савецкая: ад прыпынку "8 сакавіка" і да прыпынку "Цырк"


"У іншых зьбіраемся на галоўнай плошчы вашага гораду", – пішуць арганізатары акцыі маўклівага пратэсту

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG