Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр на біржы — 8 600, эўра — 12 100

абноўлена

Дадатковую сэсію таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы правёў Нацыянальны Банк. Намесьнік кіраўнік НБ Тарас Надольны абвесьціў вынікі дадатковых таргоў. Даляр – 8 600, эўра – 12 100, расейскі рубель – 305.

Курсы валют у некаторых банках, паводле infobank.by

Банк даляр ЗША (купля /продаж) Эўра (купля /продаж) расейскі рубель (купля /продаж)
Тэхнабанк 7850 / 8600 10600 / 11700 260 / 285
БелСьвісБанк 8200 / 8700 11200 / 12000 268 / 287
Дэльта Банк 8000 / 10000 10500 / 13500 280 / 310
ББМБ 8130 / 9630 11100 / 13100 265 / 320
БТА Банк 8500 / 9000 11500 / 12400 280 / 305
БПС Банк 8500 / 9000 11500 / 12300 270 / 310
Крэдэксбанк 8000 / 9000 10920 / 12330 270 / 310
Парытэтбанк 8000 / 9000 11300 / 12500 270 / 320
Сомбелбанк 8200 / 8700 11200 / 11900 282 / 310
Банк Масква-Мінск 8600 / 8700 11765 / 12000 285 / 290
Абсалютбанк 8300 / 8800 11300 / 12000 270 / 298
Альфабанк 7700 / 8700 10500 / 12000 252 / 288
Белросбанк 8550 / 8700 11500 / 12100 275 / 290





12.53 У абменьніку БелСьвісБанку на плошчы Свабоды — новыя курсы. Валюту прадаюць. Чарга — 3 чалавекі.



12.45 У абменным пункце БелСьвісБанку, які знаходзіцца каля ўнівэрсаму "Цэнтральны", на інфармацыйным таблё па-ранейшаму вісяць старыя курсы. Валюты ў абменьніку няма, як і ахвотных яе прадаць ці набыць. Такая самая сытуацыя ў абменьніках ля гандлёвага дома "На Нямізе", у "ГУМе".

Тарас Надольны

12.45 Намесьнік кіраўнік НБ Тарас Надольны адзначыў, што прапанова на біржы была невялікая.”Прадаўцы занялі пазыцыю чаканьня”, – сказаў Надольны. “Таму можна сказаць, што мы знаходзімся на верхнім узроўні магчымага курсу… Трэнд курсу будзе накіраваны на зьніжэньне”.

Аб’ём прапановаў на дадатковай сэсіі склаў каля 8 мільёнаў даляраў – гэта меней за 5 % ад дзённай валютнай выручкі біржы.

Надольны таксама сказаў, што НБ не праводзіў інтэрвэнцыю, каб уплываць на абменны курс.


12.10 Кіраўнік прэсавай службы Нацбанку Аляксандар Цімашэнка заявіў "Свабодзе", што ня мае права пайсьці ў апэрацыйную залю і паглядзець, як адбываюцца таргі. Ён таксама адзначыў, што прадстаўнікі банкаў маюць доступ да апэрацыяў праз інтэрнэт. Цімашэнка таксама нагадаў, што Нацбанк рэкамэндаваў банкам вызначаць абменны курс пасьля таго, як на біржы скончыцца дадатковая сэсія продажу валюты.

Крыніца ў БВФБ: курс на дадатковай сэсіі –8 600 за даляр.


11.02 Банкі зьменяць курсы куплі і продажу валюты пасьля дадатковай сэсіі на біржы

Пра гэта паведаміла ўправа інфармацыі Нацбанку.

"Нацыянальны банк раіў банкам пры вызначэньні абменных курсаў замежных валютаў для зьдзяйсьненьня валютна-абменных апэрацыяў з удзелам фізычных асобаў арыентавацца на курсы, якія склаліся па выніках дадатковай гандлёвай сэсіі", — заявілі БелаПАН у НБ.


Фота Denis Kondratovich

11.00 Пачаліся таргі.

Першай адбудзецца асноўная сэсія. Пасьля – дадатковая. Плянуецца, што гэтыя сэсіі пройдуць за гадзіну.

Віталь Ціханаў

Пасьля заканчэньня таргоў, чакаецца, што на біржу прыедзе намесьнік кіраўніка Нацбанку Тарас Надольны. Ён павінен абвесьціць вынікі таргоў.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік БВФБ Віталь Ціханаў.
Таргі праходзяць дыстанцыйна, пры дапамозе кампутараў. На біржы няма прадстаўнікоў банкаў, а толькі невялікая колькасьць маклераў.
Прадстаўнікі біржы ня дзеляцца інфармацый, пра колькасьць пададзеных заявак.

Інфармацыю пра колькасьць пададзеных заявак на набыцьцё і продаж валюты не абвяшчаюць.

Журналісты ў чаканьні новага курсу


На сэсіі БВФБ можна будзе прадаць і набыць замежную валюту. Сам НБ будзе гуляць на асноўнай і дадатковай сэсіях.

14 верасьня Нацбанк таксама пачынае абмяжоўваць валютныя зьдзелкі на пазабіржавым рынку. Юрыдычныя асобы змогуць набыць у банкаў або прадаць ім па-за біржай суму, якая не перавышае 1 біржавага лота — гэта адна тысяча адзінак замежнай валюты.

14 верасьня НБ абяцаў скасаваць абмежаваньні на фармаваньне абменнага курсу на пазабіржавым рынку, у тым ліку і на рынку наяўнай валюты.

"Скасоўваюцца ўсталяваныя скрайнія значэньні абменных курсаў, па якіх могуць ажыцьцяўляцца купля-продаж і канвэрсія замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку", – гаворыцца ў паведамленьньі НБ, распаўсюджанам напярэдадні.

Банка дадзена права “ўсталёўваць абменны курс, арыентуючыся на курсы, якія склаліся па выніках дадатковай гандлёвай сэсіі на Беларускай валютна-фондавай біржы".

Пасьля таго, як 24 траўня ў Беларусі адбылася дэвальвацыя, Нацбанк зноў увёў абмежаваньні на вызначэньне абменнага курсу– не болей за 2% да афіцыйнага абменнага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG