Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 14 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне – сонечна, часам хмары, халадней за ўсё будзе ў Гародні: +19 +20, цяплей за ўсё ў Берасьці: +24 +25, у Менску +21+22.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


Менск, на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) (вул.Сурганава, 48а) пачне працу дадатковая гандлёвая сэсія

Менск, у сталічнай ратушы (пл. Свабоды, 2а) – прэсавая канфэрэнцыя старшыні Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі. Пачатак у 11 гадзін

Менск, аб'яднаньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" правядзе ў галерэі "Ў" (пр. Незалежнасьці, 37а) творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысьвечаную яго 75-годзьдзю. Пачатак у 18 гадзін

Стразбур, першая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі «Ўсходняга партнэрства» (Эўранэст)

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1853 ― Турцыя абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса

1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі»

1911 ― у Кіеве сьмяротна паранены расейскі прэм'ер Пётар Сталыпін

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы)

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі)

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін-экспартэраў нафты (АПЭК). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Савудаўская Арабія і Вэнэсуэла

2003 ― у выніку рэфэрэндуму Эстонія далучылася да Эўрапейскага Зьвязу

У гэты дзень нарадзіліся:

1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст

1890 ― Дуайт Дэйвід Эйзэнхаўэр, 34-ы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі

1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі

1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка

1965 ― Дзьмітры Мядзьведзеў, цяперашні прэзыдэнт Расеі

У гэты дзень памерлі:


1321 ― Дантэ Аліг'еры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня

1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка

2000 ― Ежы Гедройц, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопісу «Kultura»

МІНУС 365:


Каляндар і хроніка прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Цытата на памяць:


Самыя гарачыя куткі ў пекле пакінутыя для тых, хто ў часы найвялікшых маральных узрушэньняў захоўваў нэўтралітэт

Дантэ Аліг'еры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG