Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстаў супраць падаражаньня бэнзіну не чакаецца


Чарговае павышэнне цэн на паліва ў сярэднім на 3%, што, як чакаецца, адбудзецца 14 верасьня, наўрад ці выкліча пратэстныя акцыі беларускіх аўтамабілістаў «Стоп-бэнзін». Такое меркаваньне выказаў дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы «За Аўто» Арцём Шаркоў.

На яго думку, цяпер беларуская грамадзкасьць «знаходзіцца ў нейкай сьпячцы». Ён лічыць, што «ўсе замерлі ў чаканьні таго, што будзе на валютным рынку краіны, і гэта ўплывае на праявы грамадзянскай актыўнасьці».

Ранейшыя акцыі "Стоп-бэнзін" адбываліся ў красавіку, траўні, чэрвені, ліпені і жніўні. Акцыя 7 чэрвеня прывяла да паніжэньня цаны на бэнзін. Пазьней міліцыя стала перакрываць месцы магчымага правядзеньня акцыяў, удзельнікаў штрафавалі.

Апошняя акцыя "Стоп-бэнзін" 22 жніўня не была шырока падтрыманая аўааматарамі.
XS
SM
MD
LG