Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Някляева штовечар «наведваюць» супрацоўнікі міліцыі


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» паэта Ўладзімера Някляева, якому прысудзілі начаваць дома, кожны вечар наведваюць супрацоўнікі міліцыі.

Паводле Някляева, прыходзіць часам участковы, часам — іншыя супрацоўнікі міліцыі. Экс-кандыдат у прэзыдэнты адзначае, што пераносіць такія абмежаваньні на свабодзе «псыхалягічна складаней, чым абмежаваньні за кратамі».

«Гэта пастаяннае псыхалягічнае напружаньне, трэба кантраляваць сябе, каб не сарвацца», — сказаў Някляеў Інтэрфаксу, дадаўшы, што, «мабыць, на гэта і было разьлічана».

Суд Ленінскага раёну Менску забараніў Някляеву выяжджаць з краіны, удзельнічаць у масавых мерапрыемствах, абавязаў рэгістравацца ў праваахоўных органах па месцы жыхарства і знаходзіцца дома з 20-й гадзіны да 6-й гадзіны наступнага дня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG