Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ствараецца Эўраклюб


Першы нумар газэты «Euroклуб» выдаў «Дзедзіч»

Першы нумар газэты «Euroклуб» выдаў «Дзедзіч»

«Рух за свабоду» сумесна з агенцтвам рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» стварае ў Берасьці Эўрапейскі клюб.

Як распавёў кіраўнік «Дзедзіча» Зьміцер Шыманскі, гэта будзе шэраг сустрэч з мэтай папулярызацыі эўрапейскага ладу жыцьця, эўрапейскіх каштоўнасьцяў:

«Найперш важная папулярызацыя Эўропы сярод моладзі як найбольш актыўнай часткі грамадзтва. Мы плянуем у гэтым клюбе ня толькі выдаваць газэту і публікаваць на сайце цікавыя навіны пра тое, што адбываецца ў эўрапейскіх краінах, але і даваць разнастайныя карысныя парады маладым людзям. Напрыклад, як адведаць Эўропу, як пабываць на стажыроўках, сэмінарах, адукацыйных праграмах, на навучаньні, як атрымаць стыпэндыю ў эўрапейскіх унівэрсытэтах. Апроч гэтага, рыхтуем цэлы шэраг сустрэч з эўрапейскімі гасьцямі, са знанымі культурнымі, грамадзка-палітычнымі дзеячамі з Эўропы. Будзем праводзіць дэбаты сярод моладзі ў галіне эўрапейскай інтэграцыі Беларусі».

Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» ужо выдала першы нумар газэты «Euroклуб», якая распаўсюджваецца сярод студэнтаў берасьцейскіх ВНУ.
XS
SM
MD
LG