Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску з 13 верасьня студэнтам і навучэнцам дзённай формы навучаньня сталічных устаноў адукацыі дадзена права бясплатнага праезду ў грамадзкім транспарце.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Менгарвыканкаму, разьмешчаным на афіцыйным партале.

«З 13 верасьня 2011 году студэнтам і навучэнцам дзённай формы навучаньня ўстаноў гораду Менску, якія забясьпечваюць атрыманьне прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, дадзена права бясплатнага праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстаньня рэгулярных гарадзкіх зносін, гарадзкім электрычным транспарце і ў мэтрапалітэне Менску» — адзначаецца ў паведамленьні.

Гэтае права рэалізуецца на падставе арыгіналу вучнёўскага білета, білета навучэнца і студэнцкага білета вызначанага ўзору, якiя выдаюцца ўстановамі Міністэрства адукацыі Беларусі.

Праязныя квіткі, набытыя на верасень 2011 году, абмену і вяртаньню не падлягаюць.

Такім чынам, «Менсктранс» даў студэнтам і навучэнцам ільготы на праезд, не чакаючы афіцыйнага ўступленьня ў сілу нарматыўных актаў.

Раней паведамлялася, што бясплатны праезд для навучэнцаў дзённай формы пачне дзейнічаць ад пачатку наступнага месяца.
XS
SM
MD
LG