Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З палітвязьняў прашэньні аб памілаваньні «выбіваюць пагрозамі»


Пагрозы «пазнаёміць з карцэрам» ды «пазбавіць спатканьняў са сваякамі» пачулі палітвязьні Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы» пасьля адмовы падпісаць прашэньні аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла маці аднаго з асуджаных за падзеі 19 сьнежня. У калёніі № 22 пад Івацэвічамі ўтрымліваюць Паўла Вінаградава, Фёдара Мірзаянава, Эдуарда Лобава і Аляксандра Францкевіча, якіх праваабаронцы лічаць палітвязьнямі. у канцы мінулага тыдня зь імі зноў размаўлялі адносна прашэньняў аб памілаваньні, але ўсе чацьвёра чарговым разам адмовіліся пісаць прашэньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля гэтага ім сталі пагражаць, паведамляе крыніца «Свабоды». У тым ліку, паводле крыніцы, палітвязьням пагражалі тым, што ім забароняць чытаць літаратуру і адправяць на прымусовыя гаспадарчыя працы.

У калёніі № 22 адмовіліся камэнтаваць гэтыя зьвесткі. «Мы праз тэлефон нічога не камэнтуем», — сказаў супрацоўнік адміністрацыі калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG