Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маляры просяць дапамогі прафсаюзу


Менскі трактарны завод
Менскі трактарны завод
Рабочыя малярнага цэху № 91 Менскага трактарнага заводу зьвярнуліся ў прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) з просьбай дапамагчы падрыхтаваць зварот на імя кіраўніцтва заводу ў сувязі зь нізкімі заробкамі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч.

Рабочыя малярнага цэху распавялі, што ў той час як у цэлым па заводзе зарплату паднялі на 40 адсоткаў, яны ў чэрвені-жніўні атрымалі на 20 адсоткаў менш, чым сёлета ў лютым. Калі ў пачатку года рабочыя малярнага цэху, большасьць зь якіх жанчыны, атрымлівалі каля 2,2 мільёна рублёў, то за чэрвень, ліпень і жнівень іх месячная зарплата склала каля 1,7 мільёна рублёў.

"Прычым зьніжэньне адбылося не ў прывязцы да даляра або росту коштаў, а ў беларускіх рублях. І гэта ў той час, калі МТЗ тройчы ад пачатку году падымаў заробак. Рабочыя працуюць поўны працоўны тыдзень, практычна пры трохзьменным рэжыме працы. Яны не разумеюць, чаму так несправядліва ацанілі іх працу", - сказаў Фядыніч.

Паводле яго, рабочыя малярнага цэху напісалі заяву на імя дырэктара МТЗ Аляксандра Пухавога, дзе выказалі недавер начальніку цэху, папрасілі правесьці пазаплянавую праверку Бюро працы і заработнай платы (БТіЗ) для недапушчэньня зьніжэньня расцэнак і павысіць заробак на суму не ніжэйшую, чым працэнтная стаўка інфляцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG