Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гей-прайд заплянаваны з 11 па 23 кастрычніка


Арганізатары Менскага гей-прайду падалі ў Менгарвыканкам заяўку на шэсьце ў падтрымку талерантнага стаўленьня да гомасэксуалістаў. Гей-парад заплянаваны на 22 кастрычніка.

"Менскі гей-прайд — гэта праваабарончы форум, мы будзем гаварыць пра права быць сабой. Ня ўсе беларусы па-ранейшаму роўныя і раўнапраўныя. У прыватнасьці, гомасэксуалы, бісэксуалы, трансгендэры па-ранейшаму ня могуць быць сабой у нашай краіне, нягледзячы на дэкрыміналізацыю гомасэксуальных стасункаў у Беларусі ў 1994 годзе і бясплатныя апэрацыі па зьмене полу. ЛГБТ-супольнасьць па-ранейшаму вымушана хаваць сваю ідэнтычнасьць, хлусіць блізкім, родным, выдумляць спосабы, каб "падмануць" заканадаўства, шукаць апраўданьня ўласнай слабасьці — гэта праблема", — паведаміў старшыня арганізацыйнага камітэту Менскага гей-прайду, старшыня праваабарончага праекту "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG