Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абяцанага бясплатнага праезду студэнты мусяць чакаць да 1 кастрычніка


Бясплатны праезд для навучэнцаў дзённай формы пачне дзейнічаць ад пачатку наступнага месяца, перадае БелТА.

12 верасьня старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька паведаміў, што рашэньне прынятае і ўжо дзейнічае. Аднак і 12-га, і 13-га верасьня ў грамадзкім транспарце па-ранейшаму патрабуюць ва ўсіх студэнтаў плату за праезд.

Аляксандар Лукашэнка 10 верасьня даручыў Менгарвыканкаму разгледзець магчымасьць скасаваць для студэнтаў плату за праезд у гарадзкім грамадзкім транспарце.

Выдаткі будуць пакрывацца за кошт бюджэтных датацыяў на працу грамадзкага транспарту.

На дзённых аддзяленьнях ВНУ Менску вучыцца каля 120 тысяч студэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG