Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове стварылі Беларускі цэнтар


Дзень Беларускай вайсковай славы ў Львове, 8 верасьня 2011 году

Дзень Беларускай вайсковай славы ў Львове, 8 верасьня 2011 году

У Львове пачаў працаваць Беларускі цэнтар, які ачоліў беларускі палітык Вячаслаў Сіўчык, паведаміла ўкраінская служба нашага радыё.

Мэта цэнтру – спрыяць аб’яднаньню дэмакратычных сілаў у змаганьні зь рэжымам Лукашэнкі, наладжваць супрацоўніцтва беларускай апазыцыі з украінскімі палітыкамі, арганізоўваць культурныя і гістарычныя мерапрыемствы для інфармаваньня ўкраінцаў аб сытуацыі ў Беларусі.

“Мы разумеем ўкраінскую мову, а ўкраінцы – беларускую. Таму мы хутка знаходзім паразуменьне. А яшчэ ўкраінцам зразумелыя пытаньні генацыду супраць беларускага народу. Бо ж самі ўкраінцы яго перажылі”, – сказаў Вячаслаў Сіўчык нашым украінскім калегам.

Болей чытайце на сайце Ўкраінскай службы Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG