Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку затрымалі ў маскоўскім "Дамадзедаве"

абноўлена

Расейскія памежнікі ў аэрапорце "Дамадзедава" затрымалі кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоля Лябедзьку.

"Ён мне патэлефанаваў сам і паведаміў, што памежная служба ў аэрапорце "Дамадзедава" затрымала яго, не паведаміўшы прычыны. Цяпер даведацца пра якія-небудзь падрабязнасьці не ўдалося. Лябедзька не адказвае на званкі", — расказаў "Інтэрфаксу" старшыня расейскай партыі "Правое дело" Леанід Гозман.

11.47 Памежная служба Расеі не камэнтуе затрыманьне Лябедзькі


"Без каментароў", – заявіў прадстаўнік памежнай службы.

"Памежная служба не прапускае тых асобаў, якім па тым ці іншым прычынам ўезд у Расею забаронены выканаўчым ворганам улады", - заявіла крыніца Інтэрфаксу.

Хутчэй за ўсё, ён некалі нібыта згубіў свой пашпарт, атрымаў новы дакумэнт, а пры арышце аддаў "згублены"
Раней Лябедзька заяўляў, што КДБ Беларусі не аддае яму пашпарта, хоць крымінальная справа аб падзеях 19 сьнежня супраць яго спыненая.

"У прынцыпе, яны мне яшчэ нічога не вярнулі. Але я ўжо праехаў празь Беларусь. Праўда, па паветры. Я знайшоў формулу, як вырашыць гэтае пытаньне. Я думаю, што гэта будзе стымулам для іх, каб зразумець, што няма сэнсу трымаць мой пашпарт і некаторыя рэчы", — заявіў Анатоль Лябедзька "Свабодзе" 7 верасьня.

Раней суразмоўца Інтэрфаксу ў Памежным камітэце Беларусі пракамэнтаваў сытуацыю з паездкамі Лябедзькі за мяжу, нягледзячы на тое, што ў яго няма пашпарта:

"Хутчэй за ўсё, змог выехаць у Варшаву на сустрэчу з прэм'ер-міністрам Польшчы па іншым пашпарце. Беларускі ўчастак польскай мяжы ён не перасякаў, хутчэй за ўсё, выяжджаў у Польшчу праз Расею… Хутчэй за ўсё, ён некалі нібыта згубіў свой пашпарт, атрымаў новы дакумэнт, а пры арышце аддаў "згублены". Такім чынам у яго застаўся сапраўдны пашпарт".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG