Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Андрэя Мікалаева спынілі справу за Плошчу


Андрэй Мікалаеў, адзін з абвінавачаных па "справе 19 сьнежня", атрымаў пісьмовае паведамленьне, што справа супраць яго спынена.

У паведамленьні таксама сказана, што забарона на выезд з краіны скасаваная.

Андрэй Мікалаеў паведаміў "Народнай волі", што яго неаднойчы выклікалі сьледчыя вайсковай контравыведкі. У часе ператрусу людзі ў цывільным забралі камп'ютар, флэшкі, фота- і відэакамэры. Потым відэакамэру вярнулі, але ўсе здымкі, зробленыя падчас падзей 19 сьнежня, былі зьнішчаны.

Раней крымінальныя справы за плошчу былі спыненыя супраць:

  • журналісткі Натальлі Радзінай
  • старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі
  • грамадзкага актывіста Алега Корбана
  • Алеся Арастовіча, чальца перадвыбарчага штабу Міколы Статкевіча
  • былога кандыдата на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва
  • Уладзімера Кобеца, чальца перадвыбарчага штабу Андрэя Саньнікава
  • Анатоля Паўлава, чальца перадвыбарчага штабу Яраслава Раманчука
XS
SM
MD
LG