Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 верасьня ў Горацкай папраўчай калёніі № 9 павіне быў адбыцца суд над лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Яго вінавацяць у «злосным парушэньні рэжыму ўтрыманьня». Калі Дашкевіча прызнаюць вінаватым, яго могуць перавесьці ў турму з больш строгім рэжымам.

Раніцай 13 верасьня намесьніца кіраўніка МФ Наста Палажанка паведаміла, што суд адкладзены. Палажанка паабяцала высьветліць акалічнасьці цягам бліжэйшых некалькіх гадзінаў.

Напярэдадні Палажанка казала, што адвакатка Дашкевіча мусіць быць у калёніі 13 верасьня аб 11 гадзіне.

«Адвакатку папярэджваў пра разгляд справы нават ня суд, а адміністрацыя калёніі. Сказалі, прыяжджайце, будзе суд. А так не павінна быць. Адвакатка, канечне, абураная. Ёй жа трэба падрыхтавацца да суду, пабачыць матэрыялы справы.
Адвакатка, канечне, абураная. Ёй жа трэба падрыхтавацца да суду, пабачыць матэрыялы справы.
У яе будзе літаральна некалькі гадзінаў, каб азнаёміцца зь імі, а потым удзельнічаць у пасяджэньні. Яны дужа сьпяшаюцца, каб суд адбыўся хутчэй. Таму робяць усё так „крыва“. Мы размаўлялі з супрацоўнікам Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, ён наагул сказаў, што суду ня будзе», - заявіла 12 верасьня Наста Палажанка.

12 верасьня адвакаты накіравалі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС заяву з просьбаю зьмяніць меру стрыманьня для Зьмітра Дашкевіча ў сувязі з тым, што ён ужо адбыў траціну пакараньня. Абаронцы просяць вызваліць яго з калёніі і накіраваць на «хімію».

Адміністрацыя папраўчай калённі № 9 неаднойчы адмаўляла адвакатам у сустрэчы з Дашкевічам, спасылаючыся на тое, што ад зьняволенага няма пісьмовых просьбаў пра сустрэчу.

2 жніўня патрабаваць такой сустрэчы прыехалі да турмы чатыры дзясяткі актывістаў. Яны арганізавалі акцыю пратэсту з расьцяжкай «Спыніце перасьлед». Міліцыя затрымала 15 удзельнікаў. Пазьней некаторых асудзілі на суткі, некаторых пакаралі штрафамі.

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Паводле судовага выраку, 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў.

Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

«Міжнародная амністыя» прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG