Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ашчадны банк Расеі выдзеліць «Беларуськалію» 1 мільярд даляраў крэдыту без патрабаваньня закладу акцыяў.

Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас паведаміў, што такая дамоўленасьць дасягнутая 12 верасьня «ў мэтах стабілізацыі сытуацыі на ўнутраным валютным рынку».

Паводле Сяргея Румаса, пры гэтым прадстаўленьне ў заклад акцый прадпрыемства для забесьпячэньня вяртаньня крэдыту не прадугледжваецца, паведамляе БЕЛТА.

Праз папярэднія дамоўленасьці з расейскім «Сбербанкам» беларускія ўлады меркавалі залучыць 2 мільярды даляраў пад заклад акцыяў «Беларуськалію». Маскоўскія крыніцы сьцьвярджаюць, што крэдытны камітэт банку ўгоду ўхваліў, аднак урад Беларусі нечакана спыніў далейшыя перамовы пра тэрміны і ўмовы вяртаньня пазыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG