Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Газпром» спадзяецца падпісаць газавую дамову зь Беларусьсю на пачатку сьнежня


Першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка працягнуў 12 верасьня ў Маскве перамовы са старшынёй праўленьня «Газпрома» Аляксеем Мілерам.

Бакі абмеркавалі цану на расейскі газ, умовы яго паставак і транзыту.

Паводле прэс-службы «Газпрома», у адпаведнасьці з дасягнутымі ў ліпені дамоўленасьцямі, вырашэньне гэтых пытаньняў увязанае з вызначэньнем парамэтраў набыцьця «Газпромам» 50% акцыяў «Белтрансгазу».

«Аляксей Мілер і Ўладзімер Сямашка адзначылі прадуктыўнасьць бягучага дыялёгу і выказалі ўпэўненасьць у тым, што завяршыць перамовы і падпісаць новы кантракт на пастаўку і транзыт газу стане магчымым на пачатку сьнежня 2011 году», паведамілі ў «Газпроме».
XS
SM
MD
LG