Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бадзей: другая хваля дэвальвацыі непазьбежная


Георгій Бадзей
Георгій Бадзей
Кіраўнік Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Георгій Бадзей лічыць непазьбежнай другую хвалю дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Па яго прагнозах, яна складзе ня больш за 40%, нават пры ўмове, што ня будзе інтэрвэнцыяў з боку Нацыянальнага банку Беларусі.

«Паводле нашых ацэнак, рынкавы курс сёньня — Br9—10 тыс./$1. Але тут прысутнічаюць рызыкі ня меншыя за 30%. Калі рызыкі сыдуць, рэальны курс складзе Br7 тыс. — Br8 тыс. максымум за даляр. Другая дэвальвацыя будзе, інакш ніяк, але яна складзе ня больш за 30–40% ад бягучага афіцыйнага курсу Нацбанку, нават калі Нацбанк ня будзе ажыцьцяўляць умяшаньне», — заявіў Бадзей.

Ён адзначыў, што курс рубля ў Br7—8 тыс./$1 быў бы прымальны для бізнэсу.

Прадстаўнікі беларускай бізнэс-супольнасьці лічаць, што Нацбанк і ўрад краіны павінны прыкласьці ўсе намаганьні для таго, каб не зацягваць працэс выхаду на адзіны курс беларускага рубля ў адносінах да даляра, і разьлічваюць, што да канца году, пасьля зьніжэньня дэвальвацыйных і спэкулятыўных чаканьняў, курс зьнізіцца да Br6—7 тыс./$1, перадае Інтэрфакс.

«Калі сказаць, што адразу выходзім на адзіны курс, то курс даляра павінен быць ашаламляльны. Таму павінны існаваць афіцыйны і рынкавы курсы, і гэты пэрыяд ня можа быць большы за тры месяцы», — заявіў Георгій Бадзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG