Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на платныя мэдычныя паслугі вырасьлі на 15-60%


Электроннае выданьне «Ежедневник» высьвятляла, як паўплывала цяперашняя эканамічная сытуацыя на рынак платных мэдычных паслуг, і якія яго пэрспэктывы.

Паколькі кошт большасьці платных мэдычных паслуг рэгулюецца дзяржавай, зьмяняць яго самастойна мэдычныя цэнтры ня могуць. Рост цэнаў адбываецца толькі за кошт павелічэньня кошту імпартных расходных матэрыялаў і прэпаратаў. Але паколькі імпартэры фармуюць яго на аснове зусім не афіцыйнага курсу даляра, зьмена аказваецца вельмі адчувальнай.
Рост кошту паслуг цэнтру ў беларускіх рублях па ўсіх напрамках мэдычных паслуг склаў каля 60%.

Як паведамілі «Ежедневнику» ў мэдычным цэнтры "Экамэдсэрвіс», за мінулае лета цэны на мэдычныя паслугі не зьмяніліся – у даляравым эквіваленце пры разьліку па афіцыйным курсе. Такім чынам, пры пераліку на беларускія рублі тарыфы на мэдычныя паслугі ў сярэднім павялічыліся на 30%. А вось матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца падчас аказаньня паслугаў, за лета падаражэлі ў два з паловай–тры разы.

У цэлым рост кошту паслуг цэнтру ў беларускіх рублях па ўсіх напрамках мэдычных паслуг (з матэрыяламі) склаў каля 60%.

У мэдычным цэнтры «Кравіра» паведамілі, што цэны на мэдычныя паслугі за мінулае лета падняліся на 15-20%. Пры разьліку новых расцэнак улічвалася ня толькі павялічэньне кошту расходных матэрыялаў, але і рост арэнднай платы, якая усталёўваецца ў валюце.

Невялікія мэдычныя цэнтры не сьпяшаюцца павышаць цэньнікі, асьцерагаючыся адтоку кліентаў.

Менавіта па гэтай прычыне, напрыклад, мэдцэнтар «Дабравест» за апошнія тры месяцы ня ўносіў наогул ніякіх зьменаў у свой прайс-ліст. Аднак колькасьць пацыентаў цэнтру за гэты час усё роўна скарацілася на 30-40%.
Невялікія мэдычныя цэнтры не павышаьць цэны, асьцерагаючыся адтоку кліентаў.

– Многія тэлефануюць, цікавяцца, кажуць "дзякуй" і кладуць слухаўку, – растлумачылі «Ежедневнику» супрацоўнікі "Дабравесту", – магчыма, людзі шукаюць больш танныя варыянты.

Прадстаўнікі «Кравіры», якая страціла за лета каля 15% наведвальнікаў, мяркуюць, што беларусы замест камэрцыйных мэдцэнтраў сталі часьцей зьвяртацца ў дзяржаўныя клінікі.
А вось у «Экамэдсэрвіс», наадварот, назіраецца прырост зваротаў амаль на 20% у параўнаньні зь мінулым годам.

Пры спробах спрагназаваць бліжэйшую будучыню беларускага рынку платных мэдычных паслуг прадстаўнікі ўсіх мэдычных цэнтраў сыходзяцца ў адным: далейшы рост тарыфаў залежыць ад пазыцыі Міністэрства аховы здароўя.
Далейшы рост тарыфаў залежыць ад пазыцыі Міністэрства аховы здароўя.

Прадстаўнікі буйных мэдычных цэнтраў выказваюць надзею, што ў сувязі зь цяперашняй эканамічнай сытуацыяй дзяржава ўсё ж пойдзе насустрач прыватнаму сэктару мэдычнага рынку і наважыцца на перагляд гранічных тарыфаў на платныя мэдычныя паслугі.

Цэнтры гатовыя «замарозіць» свае цэны дзеля таго, каб захаваць кліентаў, чакаючы іх далейшага адтоку.

– Калі курс даляра застанецца ранейшым, мы будзем трымаць тарыфы на ранейшым узроўні, а магчыма і зьніжаць, калі колькасьць наведвальнікаў цэнтру будзе катастрафічна падаць, – сказалі «Ежедневнику» ў «Кравіры».

У «Дабравесьце» прагназуюць, што кошты на мэдычныя паслугі вырастуць да канца восені на 10-15% – незалежна ад таго, зьменяцца гранічныя тарыфы альбо не, на іх акажа ўплыў рост кошту расходных матэрыялаў і арэнднай платы.
XS
SM
MD
LG