Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцы просяць перавесьці Зьмітра Дашкевіча на "хімію"


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Адвакаты Дашкевіча накіравалі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС заяву з просьбаю зьмяніць меру стрыманьня для Зьмітра Дашкевіча ў сувязі з тым, што ён ужо адбыў адну траціну тэрміну. Пра гэта "Свабодзе" паведаміла намесьніца старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка.

13 верасьня ў калёніі ў Горках суд будзе разглядаць пытаньне пра зьмену месца адбыцьця пакараньня для Зьмітра Дашкевіча. Адміністрацыя калёніі хоча замацаваць за Дашкевічам статус "злосны парушальнік рэжыму ўнутранага ўтрыманьня". Абаронцы Дашкевіча просяць вызваліць яго з калёніі, зьмяніць меру стрыманьня і накіраваць на "хімію". Калі суд прызнае Дашкевіча "злосным парушальнікам", палітвязьня накіруюць з калёніі ў турму.

Старшыню "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча разам з актывістам Эдуардам Лобавым затрымалі за дзень да Плошчы —18 сьнежня 2010 г. Актывістаў асудзілі нібыта за зьбіцьцё двух грамадзянаў. Старшыня "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч атрымаў 2 гады калёніі агульнага рэжыму. У 2006 годзе Дашкевіч ужо быў асуджаны на 1,5 года пазбаўленьня волі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

"Міжнародная амністыя" прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG