Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галімаў – яшчэ адна ахвяра авіякатастрофы пад Яраслаўлем


Аляксандар Галімаў
Аляксандар Галімаў
Хакеіст Аляксандр Галімаў, які пацярпеў у авіякатастрофе, памёр у НДІ ім. Вішнеўскага.

Напярэдадні агент спартоўца Пётр Прыходзька паведаміў, што стан Аляксандра не зьмяніўся, і ён па-ранейшаму застаецца вельмі цяжкім. Усе апошнія дні хакеіст знаходзіўся ў мэдыкамэнтознай коме і быў падлучаны да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Прыходзька таксама абверг інфармацыю, якая зьявілася ў друку, што Аляксандр быў перавезены ў прыватную клініку ў Нямеччыне, дзе яму нібыта была праведзеная апэрацыя па перасадцы трахеі. Гэтую складаную апэрацыю спартоўцу зрабілі ў Інстытуце Вішнеўскага.

Пасьля авіякатастрофы ў Галімава былі шырокія апёкі, моцны удар правага лёгкага, а таксама была адбітая нырка. На наступны дзень пасьля шпіталізацыі ў Яраслаўскі шпіталь ім. Салаўёва спартовец быў дастаўлены ў Маскву, у НДІ ім. Вішнеўскага.

Увесь гэты час стан хакеіста было вельмі цяжкім - ён атрымаў каля 90% апёкаў паверхні цела.

"Раніцай 12 верасьня, нягледзячы на ​правядзеньне тэрапіі з выкарыстаньнем усіх магчымых сучасных мэтадаў лячэньня, Аляксандр Галімаў памёр ад апёкаў, несумяшчальных з жыцьцём", - паведамілі ў мэдустанове.

На борце пацярпелага крушэньне "Як-42" знаходзіліся 45 чалавек: 37 пасажыраў і восем членаў экіпажа. Выжылі двое: хакеіст Аляксандр Галімаў і бортправаднік Аляксандр Сізоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG