Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дудуткі падпалілі?


Начны пажар у "Дудутках"
Начны пажар у "Дудутках"
Адна з трох вэрсіяў аб прычынах пажару ў музэі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгіяў "Дудуткі" — падпал.

Дзяжурны Менскай абласной управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміў, што цяпер праводзяцца сьледчыя мерапрыемствы.

Разглядаецца таксама вэрсія пра неасьцярожнае абыходжаньне з агнём.

Трэцяя вэрсія — кароткае замыканьне ў электрасетцы.

"Усе тры вэрсіі разглядаюцца, але ніводная зь іх пакуль не прызнаная галоўнай", — падкрэсьліў прадстаўнік МНС у інтэрвію БелаПАН.

Матэрыяльныя страты ад пажару —прыкладна 200 млн рублёў. Страты экспанатаў пакуль не ацэненыя. Агонь зьнішчыў 600 квадратных мэтраў комплексу, у тым ліку этнаграфічную галерэю на другім паверсе. Пацярпелых няма.

Пажар у "Дудутках" здарыўся вечарам 10 верасьня.

Музэй "Дудуткі" заснаваны ў 1994 годзе беларускім пісьменьнікам, журналістам і выдаўцом Яўгенам Будзінасам (1944—2007).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG