Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская дэлегацыя зноў паехала на перамовы з Газпромам


Беларуская дэлегацыя ў панядзелак 12 верасьня выправілася ў Маскву, дзе плянуе правесьці чарговы раўнд перамоваў з Газпромам па кантракце на 2012—2014 гг. і прыватызацыі "Белтрансгазу".

"У склад дэлегацыі ўваходзіць міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц", —паведамілі Інтэрфаксу ў беларускім Мінэнэрга.

Перамовы па кантракце на 2012—2014 гг. і прыватызацыі "Белтрансгазу" паміж Беларусьсю і Газпромам аднавіліся на пачатку верасьня.

Па выніках першага раўнду перамоваў кіраўнік Газпрому Аляксей Мілер заявіў, што ягоная кампанія спадзяецца завяршыць перамовы зь беларускімі партнэрамі і падпісаць новы кантракт на пастаўку і транзыт газу на пачатку сьнежня 2011 году.

Квартал 2011 году Цана ў далярах ЗША за тыс. кубамэтраў газу
II квартал 244,7
III квартал 286
IV квартал 300-340


На 2012 год Газпром раней называў магчымую сярэднегадавую цану для Беларусі на ўзроўні $330—340 за 1 тыс. кубамэтраў.
XS
SM
MD
LG