Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка даручыў Менгарвыканкаму разгледзець магчымасьць скасаваньня аплаты за праезд у гарадзкім грамадзкім транспарце для студэнтаў.

Старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька паведаміў, што рашэньне прынятае 12 верасьня.

Ладуцька сказаў, што гэты бясплатны праезд будзе распаўсюджвацца на студэнтаў толькі дзённай формы навучаньня "па студэнцкіх пасьведчаньнях".

Агенцтву БелаПАН на дзяржаўным прадпрыемстве Мінсктранс паведамілі, што афіцыйнага рашэньня пра бясплатны праезд студэнтаў пакуль няма. "Мы чакаем гэты дакумэнт у бліжэйшы час", — заявілі прадстаўнікі Менсктрансу.

Выдаткі будуць пакрывацца за кошт бюджэтных датацыяў на працу грамадзкага транспарту.

На дзённых аддзяленьнях ВНУ Менску вучыцца каля 120 тысяч студэнтаў. Пакуль студэнты аплачваюць праезд, як і іншыя пасажыры, перадае БелТА.

10 верасьня ў Менску праезд у грамадзкім транспарце падаражэў. Кошт адной паездкі ў аўтобусах, тралейбусах, трамваях і мэтро складае цяпер 950 рублёў.

Працяг тэмы — пазьней на сайце "Свабоды"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG