Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч з суботы на нядзелю згарэла 600 квадратных мэтраў музэйнага комплексу «Дудуткі». Агонь зьнішчыў этнаграфічную галерэю ды іншыя экспазыцыі. Пацярпелых няма, паведамляе сайт МНС РБ.

Каля дзявятай гадзіны вечара ў МНС ад вартаўніка музэйнага комплексу «Дудуткі» паступіла паведамленьне пра пажар у будынку комплексу. Па прыбыцьці да месца, пажарныя ўбачылі, што будынак цалкам ахоплены агнём. На месцы надзвычайнай сытуацыі працавалі 15 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Пажар быў ліквідаваны а 23:18.

У выніку пажару агнём знішчаныя 600 квадратных мэтраў комплексу, у тым ліку этнаграфічная галерэя на другім паверсе будынку. Пацярпелых няма.

Спэцыялісты высьвятляюць прычыны пажару. Музэйнікі падлічваюць страты.

У другой палове дня 11 верасьня на сайце музэя зьявілася паведамленьне, што, "нягледзячы на пажар, які адбыўся ў "Дудутках" 10.09, музэй не згарэў і працягвае працаваць паводле свайго звычайнага раскладу".

Музэй "Дудуткі" быў заснаваны ў 1994 годзе беларускім пісьменьнікам, журналістам і выдаўцом Яўгенам Будзінасам (1944—2007), — нагадвае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG