Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МЕСЦАМІ НА ЗАХАДЗЕ КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ, НАВАЛЬНІЦЫ...


Удзень 18 – 25°С, на паўднёвым захадзе Берасьцейскай вобласьці да 27°С.

ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


Адбудзецца афіцыйны візыт у Беларусь міністра замежных справаў Армэніі Эдварда Налбандзяна.

Пачнецца афіцыйны візыт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча у Туркмэністан.

У Страсбуры адкрываецца пленарная сэсія Эўрапарлямэнту.

У Брусэлі пройдзе паседжаньне Рады міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу.

18-я сэсія Рады ААН у пытаньнях правоў чалавека распачне працу ў Нью-Ёрку (працягнецца да 30 верасьня).

У Вене адкрыецца паседжаньне Рады кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі.

У Іране мае адбыцца цырымонія энэргапуску блёку атамнай электрастанцыі “Бушэр”.

У штаб-кватэры ЮНЭСКО ў Парыжы пройдзе штогадовая сустрэча паслоў добрай волі ЮНЭСКО.

У кнігарні “логвінаЎ” у Менску ў рамках “Месяца нямецкай літаратуры” пройдзе вечарына сучаснай нямецкай літаратуры. У часе вечарыны адбудзецца падвядзеньне вынікаў конкурсу Інстытуту імя Гётэ і часопісу “Прайдзісвет” на пераклад навэлі Гайнрыха фон Кляйста. Пачатак а 19.00.

У Берасьці працягваецца Міжнародны тэатральны фэстываль “Белая вежа” (будзе доўжыцца да 16 верасьня).

У Магілёве праходзіць XIV Міжнародны фэстываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2011” (завершыцца 15 верасьня).

Фінал конкурсу “Міс Сусьвет-2011” адбудзецца ў бразыльскім Сан-Паўлу.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1772 – адбылася бітва пад Сталавічамі. Войска гетмана Міхала Казіміра Агінскага, якое змагалася супраць далучэньня беларускіх земляў да Расейскае імпэрыі, зазнала паразу ад расейскіх палкоў на чале з Аляксандрам Суворавым. У жорсткім баі загінулі больш за 3 тысячы абаронцаў незалежнасьці.

1848 – Швайцарыя, якая да таго часу была зьвязам паасобных кантонаў, ператварылася ў фэдэратыўную дзяржаву.

1933 – амэрыканскі фізык Лео Сылард прапанаваў ідэю ланцуговай ядзернай рэакцыі.

1963 – першае месца ў брытанскім гіт-парадзе заняў гурт “Бітлз” зь песьняю “She Loves You”.

1990 – падпісаньне дагавору аб аб’яднаньні Нямеччыны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1712 – Сьцяпан Аскерка – эканаміст, юрыст родам з Наваградчыны. Скончыўшы Слуцкую гімназію, а пасьля Кёнігсбэрскі і Бэрлінскі ўнівэрсытэты, Аскерка быў запрошаны на пасаду дарадцы юстыцыі да прускага караля Фрыдрыха II. У сваіх эканамічных працах Сьцяпан Аскерка апісаў прускі шлях капіталізму ў сельскай гаспадарцы і ўпершыню ўвёў у навуковы ўжытак слова “плян”.

1921 – Станіслаў Лем – польскі пісьменьнік, сатырык, філёзаф і фантаст.

1929 – Мікалай Матукоўскі – беларускі драматург.

1944 – Уладзімер Сьпівакоў – расейскі скрыпач і дырыгент.

1945 – Рыгор Семашкевіч – беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1949 – Ірына Радніна – савецкая фігурыстка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка.

1954 – Алесь Жлутка – беларускі мовазнаўца, гісторык, перакладчык.

У гэты дзень памерлі:

1929 – Яніс Райніс – латыскі паэт, драматург.

1964 – Сяргей Пясэцкі – польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.

1981 – Эўджэніё Мантале – італьянскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1975 году.

2008 – Кастусь Козак – беларускі вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў паўстаньня палітычных вязьняў у Нарыльскім лягеры.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “В.Рымашэўскі: “БХД дасьць альтэрнатыву як уладзе, так і сыстэмнай апазыцыі”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Сьвет трэба зьмяняць, іначай ён некантраляваным спосабам пачне зьмяняць нас” – Станіслаў Лем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG