Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца з Мазыра хоча праз суд дамагчыся дазволу на пікет


Уладзімер Целяпун

Уладзімер Целяпун

Праваабаронца з Мазыра Ўладзімер Целяпун рыхтуе скаргу ў суд на мясцовы райвыканкам:

«Выканкам упарта працягвае адмаўляць мне ў правядзеньні пікетаў у падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтру „Вясна“, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычна рэпрасаваных на Беларусі. На практыцы атрымліваецца так: выканкам „вправе…“, але „не обязан…“ выконваць патрабаванне закону і гарантаваныя Канстытуцыяй правы. Прынамсі, гэта вынікае з адказаў чыноўнікаў райвыканкаму на замовы пікетаў».

Не атрымаўшы дазволу на пікет у вызначаным для масавых мерапрыемстваў месцы — стадыёне «Спартак», праваабаронца зьвярнуўся да старшыні райвыканкаму Яўгена Адаменкі з просьбай даць яму схему разьмяшчэньня пікету на стадыёне, а таксама рашэньне выканкаму пра парадак аплаты расходаў на правядзеньне масавых мерапрыемства. Да звароту Ўладзімер Целяпун прыклаў ліст з асабістымі меркаваннямі наконт рашэння райвыканкама № 506 ад 22.06.2008 году «Аб прызначэньні месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Мазырскім раёне» і заклікаў улады прывесьці яго ў «адпаведнасьць здароваму сэнсу й лёгіцы». Але ізноў — адмова.

Целяпун: «Мяне не пазнаёмілі нават з рашэньнем, хаця яно закранае мае інтарэсы».

Праваабаронца зьвярнуўся таксама з заявамі пра парушэньне сваіх канстытуцыйных правоў да раённага пракурора й старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Дворніка, які да нядаўняга часу ачольваў выканаўчую «вэртыкаль» у Мазыры.

Прадчуваючы аналягічную рэакцыю і з боку згаданых інстанцый, спадар Целяпун стаў рыхтаваць скаргу ў суд, каб зь яго дапамогай дамагчыся рэалізацыі свайго права на мірныя сходы.
XS
SM
MD
LG