Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан: Пагроза тэракту — сур’ёзная


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан
Выступаючы сёньня ў Нью-Ёрку, дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан пацьвердзіла, што амэрыканскія ўлады зрабілі захады, каб прадухіліць пагрозу тэракту ў Нью-Ёрку, аб якой было афіцыйна заяўлена ўчора.

«Мы ўспрымаем гэтую пагрозу сур’ёзна. Фэдэральныя, штатныя і мясцовыя ўлады робяць усе захады, каб яе прадухіліць. І, безумоўна, публічнае паведамленьне аб ёй, якое было зробленае ўчора, мела на мэце папярэджаньне мільёнаў жыхараў Нью-Ёрку і амэрыканцаў, каб яны мелі вочы і вушы адкрытыя», — сказала Клінтан.

За некалькі дзён да 10-й гадавіны тэрактаў 11 верасьня, амэрыканскія антытэрарыстычныя службы заявілі пра магчымыя пагрозы новых атакаў Аль-Каіды — узарваць начынены выбухоўкай аўтамабіль на мосьце альбо ў тунэлі ў Нью-Ёрку ці Вашынгтоне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG