Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прымае МВФ палітычна матываваныя рашэньні?


Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што МВФ пры перамовах аб крэдыце вылучае палітычнае патрабаваньне — вызваленьне палітычных вязьняў, сёньня ўскосна пракамэнтавала афіцыйная прадстаўніца прэсавай службы Фонду Вольга Станкава, адказаўшы на пытаньні, якія задаюць прадстаўнікі мэдыяў. Адпаведныя адказы былі распаўсюджаныя прадстаўніцтвам Фонду ў Менску.

Ці зьяўляюцца рашэньні МВФ аб выдзяленьні крэдытаў палітычна матываванымі?

Станкава: Як мы казалі раней, МВФ не выстаўляе палітычных умоў пры прыняцьці рашэньняў аб крэдытаваньні. У нас няма паўнамоцтваў высоўваць такога роду ўмовы, гэтак жа як і кампэтэнцыі выпрацоўваць і ўжываць такія ўмовы. Для паўнавартаснага фінансаваньня праграм МВФ неабходная падтрымка іншых краін і арганізацый, для чаго патрабуецца значная ступень прыхільнасьці да краіны-атрымальніка з боку міжнароднай супольнасьці. Нарэшце, усе праграмы прымаюцца Радай, у якім прадстаўлены ўсе краіны-члены МВФ.

На якой стадыі знаходзіцца разгляд запыту беларускіх уладаў аб новай крэдытнай праграме МВФ? Калі ён будзе разгледжаны Радай дырэктараў?

Станкава: Фонд атрымаў запыт аб фінансавай дапамозе ад беларускіх уладаў. Раней заплянаваная місія МВФ наведала Менск з 1 па 13 чэрвеня з мэтай правядзеньня пост-праграмнага маніторынгу. 29-га жніўня Рада абмеркавала справаздачу місіі па выніках працы. Дырэктары падкрэсьлілі, што для атрыманьня фінансавай дапамогі ад Фонду ўлады павінны прадэманстраваць курс на рашучыя меры эканамічнай палітыкі і правядзеньне структурных рэформаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG