Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правы альянс» заявіў пра самароспуск


Пікет «Правага альянсу» супраць наркаманіі і п’янства ў чэрвені 2010 году

Пікет «Правага альянсу» супраць наркаманіі і п’янства ў чэрвені 2010 году

9 верасьня праз інтэрнэт незарэгістраваная арганізацыя «Правы альянс» заявіла пра самароспуск. Такое рашэньне прыняла рада «Правага альянсу» на адмысловым паседжаньні 7 верасьня.

Вырашана спыніць палітычную дзейнасьць і ў аднабаковым парадку разарваць дамовы аб супрацоўніцтве з палітычнымі арганізацыямі-партнэрамі. Былым сябрам «Правага альянсу» дазволена займацца палітычнай дзейнасьцю самастойна.

З 2004 году «Правы альянс» рабіў рэгулярныя спробы зарэгістравацца ў якасьці палітычнай арганізацыі, але Мін’юст Беларусі так і не зарэгістраваў «Правы альянс». У 2009 годзе «Правы альянс» быў зарэгістраваны ў Цэнтральным раёне Менску як інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова. Праз год Гаспадарчы суд Менску на прапанову Мін’юсту зьліквідаваў «Правы альянс», абвінаваціўшы яго ў палітычнай дзейнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG