Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У суботу 10 верасьня ў Менску, у памяшканьні ДК МТЗ пройдзе зьезд партыі БНФ.

«На зьезьдзе партыя падвядзе вынікі мінулых палітычных кампаніяў. Асноўная зь іх — прэзыдэнцкія выбары 2010 году. Гэта кампанія, якую ўпершыню за апошнія 17 гадоў партыя БНФ праводзіла самастойна. І гэта будзе вялікае поле для абмеркаваньня вынікаў», — паведаміў кіраўнік ПБНФ Аляксей Янукевіч напярэдадні зьезду.

«Трэба будзе вырашыць пытаньне пра стратэгію дзейнасьці ў будучых палітычных кампаніях, — дадаў ён. — У прыватнасьці, абмеркаваць магчымы ўдзел у будучых парлямэнцкіх выбарах, а таксама ўмовы да ўладаў. На зьезьдзе будзе таксама ўзьнятае пытаньне калектыўнага супрацоўніцтва зь іншымі дэмакратычнымі сіламі. Адбудуцца выбары старшыні арганізацыі, ягоных намесьнікаў, а таксама чальцоў сойму партыі БНФ».

«Свабода» будзе сачыць за падзеямі ў рэжыме рэальнага часу: апэратыўныя паведамленьні і камэнтары, фота, відэа.

Пачатак — у суботу 10 верасьня, а 10 раніцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG