Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Цяпер больш свабоды і менш надзеі”


Джон О'Саліван
Джон О'Саліван
У суботу на тэлеканале Белсат аднаўляецца аналітычная перадача Радыё Свабода. Галоўныя тэмы тыдня за круглым сталом абмяркоўваюць журналісты і аналітыкі Радыё Свабода і госьці зь Беларусі і сьвету.

Новая перадача называецца "Зона Свабоды" і плянуецца, што будзе выходзіць у эфір кожную суботу а 19:00, паўтарацца ў нядзелю а 11:20 і ў панядзелак а 11:20 і 19:00.

Першы выпуск новага сэзону прысьвечаны 10-й гадавіне тэрарыстычнага нападу на ЗША і яго наступствам для Амэрыкі, мусульманскага сьвету і Беларусі.

Таксама ў фокусе катаваньні ў праваахоўнай сыстэме Беларусі -- сьведчаньні ахвяраў, прычыны, спосабы вырашэньня.

Прапануем вашай увазе фрагмэнт перадачы – інтэрвію галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Джона О'Салівана

Аляксандар Лукашук: «Джон, дзе былі вы ў раніцу таго верасьнёўскага дня, 11 верасьня 2001 году?»

Джон О'Саліван: «Я тады якраз ішоў да Белага Дому. Я тады працаваў на агенцтва навінаў "United press international", і наш офіс быў каля парку насупраць Белага Дому. Я пачуў навіны па тэлебачаньні і пасьпяшаўся ў офіс. Калі я выйшаў з дому, дык пабачыў як гарыць будынак Пэнтагону за ракой Патомак. А калі я ўжо ішоў да Белага Дому, адбылася абсалютна незвычайная рэч: здалося, што парк ажыў і зрушыў зь месца да мяне. Аказалася, што людзі ў Белым Доме атрымалі інструкцыю на эвакуацыю. Таму прынамсі сотні людзей нечакана выйшлі зь Белага Дому праз парк. Усе яны ішлі мне насустрач, і я быў адзіным чалавекам, які ішоў у супрацьлеглым кірунку. Гэта мяне шакавала -- я падумаў, Божа ж ты мой, там можа быць бомба ці яшчэ адзін самалёт. Так што мяне асабіста гэта моцна закранула. Вядома ж, увесь гэты дзень, я спрабаваў асьвятляць падзеі».

Лукашук: «Калі гаварыць пра рэшткі вашага дня, што вас найбольш уразіла з таго, што вы пабачылі, што ўвесь сьвет пабачыў з тэлефізійных карцінак?»

О'Саліван: «Я думаю, што па-чалавечы я быў найбольш уражаны выглядам людзей, якія самі скакалі насустрач сваёй сьмерці. Было зразумела, што для іх было невыносна стаяць на выступах будынка, бо ім пякло, таму яны выбіралі сьмерць. Там быў здымак чалавека, які скокнуў
Людзі плакалі, калі бачылі некаторыя з гэтых жахлівых падзеяў, але па-мойму ўсе дзейнічалі вельмі прафэсійна.

долу "ластаўкай", і ў нейкім дзіўным сэнсе гэта было жыцьцесьцьвярджальнае дзеяньне -- ён не зьбіраўся пакінуць гэты сьвет баязьліва ці рахмана, ён прымаў свой лёс. Як журналіст, я быў уражаны тым, як мы і нашыя калегі асьвятлялі гэта -- там было вялікае мноства цікавага матэрыялу, які мы разглядалі з розных магчымых вуглоў. Я ня памятаю, каб нехта згубіў кантроль над сабой. Людзі плакалі, калі бачылі некаторыя з гэтых жахлівых падзеяў, але па-мойму ўсе дзейнічалі вельмі прафэсійна».

Лукашук: «Як бы вы пракамэнтавалі меркаваньне, якое нярэдка агучвалася, што з боку ЗША была «звышрэакцыя» -- непатрэбная, замоцная рэакцыя на тое, што адбылося?»

О'Саліван: «Не, я з гэтым не пагаджуся. Кожны, хто тады быў у Нью-Ёрку, а я накіраваўся туды прыкладна праз тыдзень, быў ўзрушаны выглядам людзей, якія ўсё яшчэ спрабавалі знайсьці сваіх блізкіх, сямейнымі фотаздымкамі, якія яны вешалі на ліхтарныя слупы і сьцены. Гэтае пачуцьце было наймацнейшым у Нью-Ёрку, але ўвогуле па ўсёй Амэрыцы людзі адчувалі асабістыя раны, і па-мойму адказ быў
Наступствы 11 верасьня і Іраку працягваюць і сёньня адыгрываць сваю ролю ў тым, што мы называем Арабскай вясной.

адпаведны. Пазьней усё павярнулася ня так добра для Амэрыкі. За пасьпяховым уварваньнем у Аўганістан прыйшло пасьпяховае ўварваньне ў Ірак, але няздольнасьць стварыць у Іраку пасьпяховы новы урад, забясьпечыць мір і дабрабыт -- то бок наступствы Ірацкай кампаніі -- усё атруцілі. Я ня думаю, што гэта можна было прадбачыць пасьля 11 верасьня, і вядома ж наступствы 11 верасьня і Іраку працягваюць і сёньня адыгрываць сваю ролю ў тым, што мы называем Арабскай вясной – у Тунісе, у Лібіі і ў Эгіпце. Гэтая драма працягваецца, і я думаю, што сьледам за словамі Чжоў Энлая пра Францускую рэвалюцыю мы можам сказаць, што пакуль што рана казаць, ці амэрыканцы занадта моцна адрэагавалі на 11 верасьня ці не».

Лукашук: «Вы сказалі, што для гісторыі пакуль зарана даваць ацэнкі. Але хто, на вашую думку, найбольш выйграў, а хто найбольш прайграў у выніку падзеяў дзесяцігадовай даўніны?»

О'Саліван: «Трэба адрозьніваць паміж агульнай добрай ці кепскай сытуацыяй у нейкай краіне, і з другога боку канкрэтнымі наступствамі 11 верасьня і падзеяў у Іраку. Індыя, Кітай, Бразылія агулам пачуваюцца добра, яны узмацняюць свае сілы, але гэта ня мае практычна ніякага дачыненьня да 11 верасьня. Гэта адбылося б у любым выпадку, дзякуючы іх разьвіцьцю. Амэрыка і Заходняя Эўропа выглядаюць крыху слабейшымі, млявейшымі. Ірак тут адыграў нейкую ролю, але значна больш важнымі былі фінансавыя памылкі, завялікія выдаткі, няздольнасьць узяць пад кантроль эканамічную сытуацыю, як з юоку ЗША, гэта і з боку Заходняй
На пачатку ад гэтага выйгралі аўтарытарныя рэжымы, бо для Амэрыкі раптам стала важным мець сяброў і базы ў Цэнтральнай Азіі.

Эўропы. Я думаю, што лекі знаходзяцца ў іх уласных руках, яны могуць выздаравець, калі зробяць неабходныя крокі. Я аптымістычна гляджу на пэрспэктывы Амэрыкі, але ў меншай ступені на пэрспэктывы Заходняй Эўропы.

А яшчэ ёсьць краіны, на якія сапраўды моцна паўплывалі падзеі 11 верасьня. На пачатку ад гэтага выйгралі аўтарытарныя рэжымы, бо для Амэрыкі раптам стала важным мець сяброў і базы ў Цэнтральнай Азіі. Па-мойму мы згубілі фокус на мірную дэмакратызацыю, і гэта вельмі моцна нэгатыўна паўплывала на нашыя адносіны з такімі краінамі, як
Сытуацыя ў Пуціна цяпер ня вельмі добрая. Ён можа выйграць выбары, але ён губляе кантроль над Паўночным Каўказам.

Беларусь ці Украіна. Дыктатары здолелі захаваць уладу. На маю думку, Польшча ды іншыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы добра праявілі сябе. Яны паказалі сябе добрымі чальцамі НАТО, але галоўнае яны працягвалі паляпшаць уласнае жыцьцё.

Вяртаючыся да аўтарытарных рэжымаў, на тры-чатыры гады Пуцін атрымаў ад Злучаных Штатаў свабоду дзеяньняў і шмат выведнай інфармацыі. Калі азірацца назад, відавочна, што Амэрыка пайшла ў гэтым занадта далёка. Але пры гэтым сытуацыя ў Пуціна цяпер ня вельмі добрая. Ён можа выйграць выбары, але ён губляе кантроль над Паўночным Каўказам».

Лукашук: «Калі падсумаваць, цяпер больш свабоды і надзеі, чым было дзесяць гадоў таму?»

О'Салівэн: «Я думаю, што цяпер больш свабоды і менш надзеі. Менш надзеі, бо больш хаосу, няпэўнасьці. Дзесяць гадоў таму да 11 верасьня здавалася, што сьвет паступова рухаецца да большай заможнасьці і свабоды. Так і было. Але 11 верасьня і наступныя падзеі перарвалі гэты прагрэс, і фінансавыя праблемы ад таго часу стварылі настрой пэсымізму і няўпэўненасьці ў сьвеце. Я ня думаю, што гэта назаўжды, але гэта існуе і пакуль гэта напаўняе нас больш трывогай, чым надзеяй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG