Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рымашэўскі: "Заява Лукашэнкі перабольшвае яго магчымасьці"


Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас беларускай апазыцыі, Захаду і МВФ камэнтуе былы кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі.

"Усім разумным людзям абсалютна відавочна, што заявы Лукашэнкі пра перамовы не зьяўляюцца падставай для таго, што ён сапраўды будзе іх праводзіць. Гэтаксама і заявы пра адмову ад перамоваў няможна сур'ёзна расцэньваць як сапраўдную адмову ад іх. Насамрэч, будуць гэтыя перамовы ці не, залежыць ад моцы, у тым ліку і апазыцыйных сілаў. І таксама не ў апошнюю чаргу ад цьвёрдай пазыцыі Захаду. Таму я думаю, што сёньняшняя заява Лукашэнкі перабольшвае яго магчымасьці. Як, зрэшты, апошнім часам усе іншыя яго заявы”, – заявіў Рымашэўскі ў інтэрвію “Свабодзе”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG