Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці зь Бяляцкім у Берасьці


На пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасьці праваабаронцы Ўладзімер Малей і Юры Жыдовіч правялі акцыю салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім.

Падчас акцыі, якая доўжылася паўгадзіны, праваабаронцы раздалі мінакам дзьве сотні ўлётак з інфармацыяй пра справу Бяляцкага.

Юры Жыдовіч: «Такім чынам мы прыцягваем увагу да таго, што ў нашай краіне могуць арыштоўваць за перакананьні, вось дзьве сотні людзей даведаліся пра арышт Бяляцкага. Гэта нашая маленькая праява салідарнасьці зь вядомым праваабаронцам».

Акцыя прайшла без затрыманьняў. Міліцыянты прыехалі, калі Ўладзімер Малей і Юры Жыдовіч ужо сышлі.

Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага.

Уладзімер Малей і Юры Жыдовіч
XS
SM
MD
LG