Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітацыя за Народны сход каштавала больш за мільён рублёў штрафу


Дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску (Гарадзенская вобласьць) Віталь Гуляк пакараны штрафам у адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў — гэта трыццаць базавых адзінак.

Судзьдзя Ваўкавыскага раённага суду Шукайла палічыла, што ён праводзіў пікет у падтрымку Народнага сходу. Гэта падпадае пад артыкул Адміністрацыйнага кодэксу "Парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў і пікетаваньня".

Віталь Гуляк даводзіў суду, што не стаяў на месцы, а ішоў па вуліцы і раздаваў улёткі, што ня можа лічыцца пікетаваньнем.

Гуляк кажа, што прысуду давялося чакаць больш за гадзіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG