Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя абмежаваньні для Някляева


Уладзімер Някляеў і ягоны паплечнік Андрэй Дзьмітрыеў ля будынку суда

Уладзімер Някляеў і ягоны паплечнік Андрэй Дзьмітрыеў ля будынку суда

Суд Ленінскага раёну Менску 9 верасьня пастанавіў увесьці для экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, асуджанага на два гады зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады, дадатковыя абмежаваньні — у прыватнасьці, забараніў яму пакідаць межы Менску без дазволу міліцыі, быць арганізатарам і ўдзельнікам сходаў і мітынгаў. Сам спадар Някляеў судовы працэс праігнараваў на знак пратэсту.

Уладзімер Някляеў ля сьценаў менскага Дома правасудзьдзя заявіў, што адмаўляецца ад удзелу ў пасяджэньні Ленінскага раённага суду на знак пратэсту, а таксама з фармальнай прычыны, бо ягоная абаронца Тамара Сідарэнка пазбаўленая ліцэнзіі разам зь іншымі адвакатамі, якія баранілі палітвязьняў:

"Я не пайду на суд на знак пратэсту супраць рэпрэсій, якія д
Забараніць яму арганізацыю, правядзеньне і наведваньне сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый і іншых масавых мерапрыемстваў альбо пікетаваньня

оўжыць улада ў дачыненьні да сваіх палітычных апанэнтаў і ўсёй грамадзкай супольнасьці. Я не пайду на гэты суд на знак салідарнасьці з маімі сябрамі, кандыдатамі ў прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым, Міколам Статкевічам, Зьмітром Вусам, усімі палітзьняволенымі, якія павінны быць рэабілітаваныя і неадкладна вызваленыя".

Судовае пасяджэньне паводле пазову Ленінскага РУУС Менску прайшло без удзелу Някляева. Судзьдзя Міхаіл Хома выслухаў прадстаўніка міліцыі, пракурора, зачытаў пісьмовыя матэрыялы справы, якія сьведчылі, што Някляеў, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, купляў білеты ў Смаленску і Маскве, выяжджаў па-за межы Беларусі для ўдзелу ў палітычных сустрэчах.

У сувязі з гэтым міліцыя запатрабавала суд увесьці дадатковыя абмежаваньні для палітыка. Сутнасьць іх тлумачыць падпалкоўнік Міхаіл Кілбас з Ленінскага РУУС Менску.

"Сутнасьць іх — не наведваць месцы, дзе алькаголь прадаецца на разьліў, рэстарацыі, пэўны час знаходзіцца па месцы жыхарства — з 20 да 6 раніцы, не выяжджаць за межы Менску безь пісьмовага дазволу, не выяжджаць да заканчэньня тэрміну судзімасьці па-за межы краіны".

Паводле падпалкоўніка Кілбаса, да 22 ліпеня 2013 году Уладзімер Някляеў зможа выяжджаць за мяжу толькі з дазволу ў нейкіх выключных выпадках — у прыватнасьці, на пахаваньні.

Спадар Кілбас не назваў першага пункту абмежавальных захадаў супраць Някляева, якія былі падтрыманыя судзьдзёю, — "забараніць яму арганізацыю, правядзеньне і наведваньне сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый і іншых масавых мерапрыемстваў альбо пікетаваньня". Такім чынам, перад чаканай актывізацыяй палітычнага жыцьця ўлады абмежавалі Ўладзімера Някляева ў магчымасьці браць у ім удзел. Але спадар Някляеў мяркуе, што спыніць ягоную палітычную актыўнасьць ім ня ўдасца:

"Я ў гэтых абмежаваных умовах буду ўсё-ткі сыходзіць са здаровага сэнсу. Ёсьць рызыкі апраўданыя, а ёсьць неапраўданыя. Апраўдана рызыкаваць, калі я буду ведаць, што гэта дасьць вынік дзеля таго, за што змагаецца беларуская дэмакратычная супольнасьць, я буду, нягледзячы на тое, што тут прапісана і што мне за гэта пагражае".

Судзьдзя Хома не падтрымаў міліцэйскі запыт толькі ў адным пункце — забарона наведваньня рэстаранаў. Але гэтая ласка зусім ня ўсьцешыла Някляева:

"У крызісе, у якім мы зараз знаходзімся, не да рэстаранаў. Тут, выбачайце, на тое, каб на кухню нешта купіць, не заўсёды грошы знойдуцца".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG