Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малумаў вяртаецца ў Беларусь


Сьцяг Туркмэністану над Ашгабадам

Сьцяг Туркмэністану над Ашгабадам

Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў 9 верасьня прыняў амбасадара Беларусі Юрыя Малумава. Размова адбылася з нагоды завяршэньня Малумавым дыпляматычнай дзейнасьці, паведамляе прэсавая служба ўраду Туркмэністану.

Калісьці Юры Малумаў быў вельмі блізкім для Аляксандра Лукашэнкі чалавекам, сказаў у размове са "Свабодай" дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня Аляксандар Дабравольскі:

"Мы разам працавалі тады ў парлямэнце. Памятаю, як увосень 1995 году старшынём Вярхоўнага Савету абралі Сямёна Шарэцкага. А Юры Малумаў стаў ягоным намесьнікам ад тых дэпутатаў, што ўвайшлі ў фракцыю, ляяльную да Аляксандра Лукашэнкі. У прынцыпе, я не магу ўзгадаць нешта такое адметнае, што б рабіў у парлямэнце Малумаў. Акрамя ягонай ролі ў разгоне Вярхоўнага Савету. Мы ініцыявалі імпічмэнт Лукашэнкі. Гэта было выклікана тым, што Канстытуцыйны суд адмяніў 15 указаў кіраўніка дзяржавы, паколькі яны былі неканстытуцыйнымі. А Лукашэнка аддаў распараджэньне іх выконваць. І вось калі 73 дэпутаты паставілі свае подпісы пад імпічмэнтам, менавіта Малумаў займаўся адкліканьнем гэтых подпісаў. Непасрэдна ён зьбіраў подпісы тых дэпутатаў, якія пісалі, што адклікаюць свае подпісы пад імпічмэнтам. Якім чынам дамагаліся адкліканьня подпісаў, тым, хто сачыў за палітыкай у той час, добра вядома. Гэта былі пагрозы. Сярод тых, хто адклікаў свае подпісы, былі Мікалай Лазавік, Віктар Цярэшчанка і яшчэ некалькі чалавек".

У Туркмэністан Малумава накіравалі ў 2003 годзе. Перад гэтым Лукашэнка публічна абвінаваціў яго ў махінацыях з кватэрамі.
XS
SM
MD
LG