Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясна: Калі ёсьць палітзьняволеныя, дыялёг немагчымы


"Без трансфармацыі палітычнай сыстэмы застаецца вялікая пагроза новых палітычных закладнікаў", — гаворыцца ў заяве праваабарончага цэнтру "Вясна" з нагоды магчымага дыялёгу паміж уладай і апазыцыяй.

"Вясна" лічыць, што "пачынаць перамовы немагчыма безь неадкладнага і безумоўнага вызваленьня і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзьняволеных, у тым ліку — асуджаных да пазбаўленьня волі ўмоўна ці з адтэрміноўкай выкананьня прысуду, а таксама аднаўленьня на працы рэпрэсаваных адвакатаў".

"Вясна" адзначае, што дадзеныя патрабаваньні — "ня ўмова дыялёгу, а ўмова для пачатку дыялёгу, без выкананьня якой ён проста немагчымы".

Аўтары заявы таксама перакананыя, што дыялёг нельга пачынаць, пакуль ня будзе свабоды мірных сходаў, асацыяцый, свабоды слова і выказваньня меркаваньняў, а таксама зьмены выбарчага заканадаўства.

"Адсутнасьць ва ўладаў палітычнай волі да правядзеньня рэальнага перамоўнага працэсу, скіраванага на дэмакратызацыю краіны, будзе азначаць чарговыя палітычныя гульні рэжыму. Лукашэнкі", — гаворыцца ў заяве.

29 жніўня А. Лукашэнка заявіў, што гатовы правесьці круглы стол з удзелам прадстаўнікоў Эўразьвязу і Расеі, а таксама палітычных сілаў унутры краіны, "да якога б палітычнага лягеру яны ні належалі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG