Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьцейскія апазыцыянэры не адолелі чыноўніка ў судзе


Суд не задаволіў скаргу дэмакратычных актывістаў на намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава, які забараніў пікет салідарнасьці з Алесем Бяляцкім.

Судзьдзя Алена Кавальчук прыняла да ўвагі аргумэнты юрысткі гарвыканкаму Ірыны Барысюк, якая прадстаўляла Хафізава. Тая тлумачыла, што пікет быў забаронены, бо галоўная плошча Берасьця ня ўключана ў пералік месцаў, вызначаных гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў.

Да таго ж, кажа Барысюк, заяўка на пікет была пададзеная ня ў тэрмін — пазьней як за 15 дзён.

Праваабаронца Раман Кісьляк кажа, што пікет забаранілі на фармальных падставах.

Прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду", АГП, "Маладых дэмакратаў" і "Руху за свабоду" Ўладзімер Вуек, Аляксандар Ахмач, Марат Несьцярэнка, Раман Кісьляк, Дзяніс Турчаняк і Мікалай Коўш падалі калектыўную скаргу на чыноўніка за тое, што той не дазволіў правесьці пікет пратэсту супраць дзеяньняў людзей у цывільным на маўклівых акцыях.

Пікет зьбіраліся правесьці 7 ліпеня на плошчы Леніна, галоўнай у Берасьці.
XS
SM
MD
LG