Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...


...і надвячоркам пакрапае дождж, зранку будзе пераменная воблачнасьць без дажджу. Тэмпэратура: 10 – 17 градусаў.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У Менску ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасьці, 37а) пройдзе аўтограф-сэсія з удзельнікамі літаратурнага фэстывалю “Вялікае Княства Паэзіі”, прысьвечанага 100-годзьдзю нобэлеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша. Пачатак а 15.00.

Паэты-ўдзельнікі фэстывалю “Вялікае Княства Паэзіі” чытаюць свае вершы. У межах імпрэзы: а) прэзэнтацыі кніг Марыі Мартысевіч “Амбасада” і Віталя Рыжкова “Дзьверы, замкнёныя на ключы”; б) Тацяна Беланогая сьпявае свае песьні на словы Чэслава Мілаша. Менск, Дом культуры вэтэранаў (вул. Я.Купалы, 21), пачатак а 19.00.

У Раўбічах (Менскі раён) пачынаецца двухдзённы адкрыты беларускі чэмпіянат лесасекаў.

У Крыніцы ў Польшчы праходзіць сустрэча міністраў эканомікі ў рамках ініцыятывы “Ўсходняга партнэрства”.

У Марсэлі адбываецца сустрэча міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў “вялікай сямёркі”.

У Бялградзе пачынаецца двухдзённы форум Сэрбія – Эўразьвяз. Прысутнічае кіраўнік Эўрапейскай Рады Герман ван Ромпэй.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1791 – сталіца ЗША названая Вашынгтонам – у гонар першага прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона.

1944 – было падпісанае пагадненьне паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня аб абмене насельніцтвам. На падставе таго пагадненьня зь Беларусі ў Польшчу выехала больш за 27 тысяч чалавек, а з Польшчы ў БССР – 36 тысяч.

1991 – Таджыкістан абвясьціў незалежнасьць ад Савецкага Саюзу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1769 – Іван Катлярэўскі, украінскі пісьменьнік, заснавальнік новай украінскай літаратуры.

1828 – расейскі пісьменьнік Леў Талстой.

1908 – італьянскі пісьменьнік Чэзарэ Павэзэ.

У гэты дзень памерлі:

1596 – Ганна Ягелонка, польская каралева і вялікая княгіня літоўская.

1898 – францускі паэт Стэфан Малярмэ.

1976 – Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік Кітайскай Народнай Рэспублікі.

МІНУС 365:


Хто вінаваты і што рабіць?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Жанчыны не выходзяць замуж дзеля грошай. Ім хапае клёку, каб перад тым, як выйсьці замуж за мільянэра, закахацца ў яго”.

Чэзарэ Павэзэ
XS
SM
MD
LG