Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы і ўкраінцы ўспомнілі ў Львове ўгодкі Аршанскай бітвы


Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў разам з львавянамі адзначылі ў чацьвер Дзень беларускай вайсковай славы. У рамках сьвяткаваньняў у Львове прайшлі малітва ў царкве, сустрэчы беларусаў зь мясцовымі палітыкамі, урачыстае паседжаньне і бардаўскі канцэрт.

Перад уваходам у львоўскую ратушу беларусы і ўкраінцы разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў адзначалі, што прыехалі ў Львоў, каб расказаць праўду аб сытуацыі на бацькаўшчыне.

Сярод тых, хто ўзяў удзел у сьвяткаваньнях у Львове, – мастак Алесь Пушкін. “Я традыцыйна прыеду ў суботу на Крапівенскае поле і разгарну вялікі банэр “Слава Воршы ўжо ня горша, Слаўся пан Астраўскі”. А чым усё гэта скончыцца, стане вядома зь незалежных навінаў”, – сказаў Пушкін у інтэрвію карэспандэнтцы ўкраінскай службы нашага радыё.

Алесь Пушкін з "Пагоняю" перад львоўскай ратушай
Вядома, што аршанскія прыхільнікі бардаўскай песьні хочуць сабрацца разам увечары 10 верасьня на чарговы сьпеўны фэст. Аднак пасьля міліцэйскіх разгонаў мінулых гадоў ні месца сустрэчы, ні іншыя падрабязнасьці шырока не разгалошваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG