Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцы ўшанавалі памяць загінулых у авіякатастрофе


Каля берасьцейскага Лядовага палаца а 19 гадзіне адбылася жалобная акцыя з нагоды авіякатастрофы, у якой загінула расейская хакейная каманда «Лякаматыў» зь Яраслаўлю.

У акцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, якія прыходзілі з кветкамі і зьнічамі як па адным, так і цэлымі сем’ямі, дэлегацыямі.

Прыйшлі ўскласьці кветкі ў памяць пра загінулых і многія берасьцейскія спартоўцы. Некаторыя заўзятары хакею апраналі кашулькі «Лякаматыву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG