Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг да ўгодкаў Аршанскай бітвы


Сьцяг зьявіўся на жылым шматпавярховіку, што на вуліцы Даватара — якраз насупраць Акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны, так што бачыць яго маглі сотні студэнтаў ВНУ.

Нацыянальны сымбаль залунаў каля другой дня, і неўзабаве пасьля гэтага ў міліцыю выклікалі мясцовага актывіста Сяргея Каваленку, сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, які неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, чым займаўся спадар Каваленка сёньня ўдзень, і ці ня меў ён дачыненьня да зьяўленьня бел-чырвона-белага сьцяга.

Каваленка: «Відавочна, сьцяг знарок зьявіўся ў Дзень беларускай вайсковай славы, і быў вывешаны ў гонар угодкаў гістарычнай Аршанскай бітвы, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, супраць прамаскоўскага рэжыму і ўнутранай акупацыі».




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG